10:00 09.09.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
“У ГЭТЫ ДОМ ХОЧАЦЦА ПРЫХОДЗІЦЬ”
Міжволі ўзгадваюцца словы з вядомай песні:”Главней всего---погода в доме, а все другое—суета.Есть я ты, а все, что кроме…” Гэтая гасцінная сядзіба на дной з ціхіх вулачак Верхнядзвінска—гарадская адметнасць: мора рознакаляровых кветак бушуе тут з ранняй вясны і да позняй восені. А варта толькі прыадчыніць веснічкі і ўвайсці ў двор, зразумееш адразу - тут жывуць незвычайныя людзі. Гаспадары ўсяго гэтага багацця па завулку Скарыны—Яўгенія Мікітаўна і Мікалай Пятровіч Дароўкі.
Чарговая імпрэза, якую зладзілі мясцовыя актывісты – магчымасць сустрэцца з людзьмі,якія пражылі ў згодзе і каханні 45 гадоў. А асаблівая адметнасць гэтага дома - яго гасціннасць: тут любяць прымаць гасцей, любяць пачаставаць іх тым, што самі вырасцілі на ўласным агародзе. Памідоры ў гэтым годзе амаль па кілаграму, урадзіў вінаград, для якога старанны гаспадар Мікалай Пятровіч зрабіў цяпліцу і частуе сяброў новым ураджаем ужо напрыканцы чэрвеня. Яблыні, слівы,грушы….і мора кветак.А гэта ўжо парафія Яўгеніі Мікітаўны.
--Вось так і прымяняю свае веды, што столькі гадоў таму набыла ў Ленінградскай лесатэхнічнай акадэміі. А размеркаванне мела аж у горад Сочы. Не збылося, але не шкадую, бо знайшла сваё шчасце тут. А чым нашы кветкавыя паляны горшыя за сочынскія?, --гаворыць Яўгенія Мікітаўна.
Пагаджаемся: ”Не саступаюць”. І ведаем, што не адзін раз гэтая сядзіба была пераможцай раённых аглядаў-конкурсаў па добраўпарадкаванні прысядзібных тэрыторый. У двары—яшчэ адна “ізюмінка” гэтай сядзібы--крыты басейн, дзе можна прымаць ванны, не горшыя за марскія сочынскія, з ранняй вясны і да першых маразоў.
Асаблівую пашану муж і жонка Дароўкі аддаюць рабіне. Бо больш чатырох дзесяткаў гадоў таму, у Ленінградзе, маладзенькай студэнтцы захацелася пачаставацца ягадамі рабіны…Прыгожую ветку з буйнымі чырвонымі пладамі для яе дастаў Мікалай Пятровіч…
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |