00:00 31.10.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У ГЕРМАНІІ ВЫЙШЛІ БЕЛАРУСКІЯ ПАШТОЎКІ (ФОТА)
У нямецкім горадзе Франкфурт-на-Одэры выйшла з друку серыя паштовак па беларускаму краязнаўству. А іх з’яўленнем мы абавязаны тамтэйшаму Інстытуту прыкладной гісторыі, дзе працуе кіраўнічка гэта цудоўнага нямецка- беларуска-польскага праекту , наша зямлячка з Гародні, Наталля Маліноўская, стараннямі якой і былі выдадзены гэтыя паштоўкі, а таксама дзякуючы рэспубліканскаму культурна-асветніцкаму аб’яднанню “Фонд імя Л.Сапегі” і сябру праўлення Уладзіміру Хільмановічу, арганізатару навучання з беларускага боку, Таварыству беларускай мовы .
Расказвае Валянціна Болбат, удзельніца праекту,сябра праўлення ГА !Фонд імя Л.Сапегі”, кіраўнік Верхнядзвінскай раённай арганізацыі БСДП:
--Лічу, што мне проста пашчасціла стаць удзельніцай гэтага шыкоўнага праекту, у рамках якога удзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з культурнымі набыткамі блізкага нам Падляшша Польшчы, самабытнымі людзьмі гэтага краю…Там мы разам вучыліся таму, як распрацоўваць турыстычна-краязнаўчыя маршруты і адначасова знаёміліся з багатай гісторыяй тых мясцін, адкуль на навучанне прыехалі неабыякаваныя і апантаныя людзі.
Для мяне гэтыя сустрэчы, а іх было некалькі ў рамках праекту-у Польшчы і Беларусі—сталіся уражваючымі яшчэ і таму, што пазнаёмілася з выключна адданымі сваёй справе краязнаўцамі. А на паштоўках, якія падрыхтаваны краязнаўцамі—мясціны, дзе жывуць і шчыруюць сапраўдныя беларусы. Гэта вёска наднёманскіх легендаў –Луна, Слонім , Паставы, Гародня, Дзятлаўшчына на скрыжаванні часоў, “Перавясла памяці” з Верхнядзвіншчыны, шляхамі Карскага..
Першы камплект паштовак прыйшоў на Верхнядзвіншчыну і хутка адбудзецца яго прэзентацыя”.Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |