08:15 14.08.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У ГАРАДКУ СУДЗЯЦЬ ЗА ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ
У Гарадоцкім раённым судзе пачаўся разбор справы старшыні мясцовай суполкі Партыі БНФ Леаніда Аўтухова, якога вінавацяць у арганізацыі і правядзеньні несанкцыянаванай акцыі 27-га ліпеня.
У той дзень некалькі мясцовых апазыцыянэраў, а таксама актывістаў зь Віцебску выйшлі на цэнтральную плошчу райцэнтру, каб павіншаваць мінакоў з чарговымі ўгодкамі прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі.
У пастарунку на спадара склалі пратакол пра тое, што ён парушыў 2-ю і 3-ю часткі артыкула 23.34 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях: быў арганізатарам несанкцыянаванай акцыі і цягам гэтага году ўжо другі раз быў затрыманы за ўдзел у падобных імпрэзах.
Яму пагражае штраф памерам ад 20-ці да 50-ці базавых велічынь або арышт на тэрмін да 15-ці сутак.
Пратаколы пра ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 27-га ліпеня былі складзеныя таксама на затрыманых разам зь ім жыхароў Віцебску -- з “Маладой Грамады”, з руху “Джынс за Свободу” ды , прадстаўніка “Маладой Беларусі”. Аднак яны позваў у суд пакуль не атрымалі.
Радыё Свабода (Віцебск)
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |