06:01 14.06.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Ерэване прайшло Пасяджэнне Камітэта Сацыялістычнага Інтэрнацыянала па краінах СНД, Каўказа і Чорнага мора
Дэлегацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі на чале з Анатолем Ляўковічам узяла ўдзел у працы Камітэта Сацыялістычнага Інтэрнацыянала па краінах СНД, Каўказ і Чорнага мора. Чарговае пасяджэнне прайшло ў Ераване 11- 12 чэрвеня 2010 г.
Пасяджэнне Камітэта вялі яго сустаршыні Марые Нампалцян (Арменія), Аляксандра Добалі (Венгрыя) і Генеральны сакратар Сацыялістычнага Інтэрнацыянала Луіс Аяла (Чылі).
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі сацыял-дэмакратычных, сацыялістычных і лейбарысцкіх партый Арменіі, Грузіі, Азербайджана, Малдовы, Украіны, Расіі. Актыўны ўдзел у працы ўзялі прадстаўнікі Польшы, Швецыі, Германіі і Палесціны.
Згодна з прапанаваным парадкам дня былі прадстаўлены даклады аб сітуацыі ў краінах удзельніцах мерапрымства. Пад час дыскусіі ўздымаліся пытанні развіцця дэмакратыі і распаўсюджвання сацыял-дэмакратычных каштоўнасцяў у адпаведных рэгіенах. Аб сітуацыі ў Беларусі і перспектывах яе развіцця даклад зрабіў старшыня БСДП Анатоль Ляўковіч.
Асобным пункатам парадку дня з’яўлялася пытанне аб абмежаванні канфліктаў у рэгіене: расійска-грузінскага і армяна-азербайджанскага. Таксама ўздымалася тэма армяна-турэцкіх адносін.
Інтрыгу мерапрыемству надало падарожжа прадстаўніка сацыял-дэмакратычнай партыі Азербайджана, праз грузіна-армянскую мяжу (мяжа паміж Аменіяй і Азербайджанам закрытая). Азербайджанскія медыі адсочвалі кожны крок суайчынніка, які меў смеласць і прыехаў на пасяджэнне Камітэту ў Ераван.
Генеральны сакратар паабяцаў, што Сацыялістычны Інтэрнацыянал гатовы ўдзельнічаць у працэсе ўрэгулявання праблемы Нагорнага Карабаху.
Вуснамі Генеральнага сакратара Сацыялістычнага Інтэрнацыянала былі агучаныя ініцыятывы, датычныя Беларусі. Яшчэ ў сакавіку мінулага года на пасяджэнні адпаведнага Камітэта ў Жэневе старшыня БСДП Анатоль Ляўковіч вылучыў прапанову аб правядзенні пасяджэння Камітэта Сацыялістычнага Інтэрнацыянала ў Рэспубліцы Беларусь, што было успрынята станоўча кіраўніцтвам Сацыялістычнага Інтэрнацыянала. Гэтая ініцыятыва, як зараз падцвердзіў Генеральны сакратар Луіс Аяла, застаецца ў сіле. На восень 2010 года запланавана місія дэлегацыі Сацыялістычнага Інтэрнацыянала начале з Генеральным сакратаром ў Беларусь. Акрамя праяўлення салідарнасці з беларускімі сацыял-дэмакратамі, мэта місіі вывучыць магчымасці правядзення ў бліжайшай будучыні пасяджэння чарговага Камітэта Сацыялістычнага Інтэрнацыянала па краінах СНД, Каўказу і Чорнага мора ў нашай краіне.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме