14:31 11.03.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У ЕЎРАНЕСЦЕ – 10 ПРАДСТАЎНІКОЎ АД ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ
Як паведаміў Радыё Рацыя еўрадэпутат Яцэк Сарыюш Вольскі, у склад Еўранеста увойдуць: старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады – Станіслаў Шушкевіч, прадстаўнік Рады беларускай інтэлігенцыі – Аляксандр Казулін, лідэр партыі „Справядлівы свет” – Сяргей Калякін, лідэр Руху „За свабоду” – Аляксандр Мілінкевіч, старшыня партыі БНФ – Аляксей Янукевіч, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідэр Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў – Аляксандр Ярашук, прадстаўнік Грамадзкага аб’яднання „Экодом” – Ірына Капарыха, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў – Жана Ліцьвіна і старшыня непрызнаванага Саюза палякаў у Беларусі – Анжаліка Борыс. Пасяджэнне парламанецкай асамблеі „Усходняга партнёрства” Еўранест заплянаванае на 24 сакавіка.
Такое рашэнне было прынята на адмысловым паседжанні, якое прайшло 10 сакавіка ў Страсбургу.
– Мы пацвердзілі тое, што анансавалася раней, – сказаў Яцэк Сарыюш-Вольскі, – у Еўранест будуць запрошаны 10 назіральнікаў-прадстаўнікоў ад грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Мы зацвердзілі спіс гэтых дзесяці чалавек.
Як паведаміў еўрадэпутат Я. Сарыюш-Вольскі, у склад Еўранеста увойдуць, між іншых, лідэр партыі „Справядлівы свет” Сяргей Калякін, былы палітвязень Аляксандр Казулін, лідэр Руху „За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Радыё Рацыя 11-03, 10:06
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме