10:45 27.05.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Цэнтральным камітэце БСДП

26 мая 2021 г. у рэжыме анлайн адбылося трэцяе пасяджэнне Цэнтральнага камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) у бягучым годзе. У пасяджэнні прынялі ўдзел 26 з 41 сябраў ЦК.
Сябры ЦК павіншавалі з 75-годдзем ветэрана партыі і сябра ЦК Мікалая Лавіцкага.
У працоўным парадку былі разгледжаны пытанні аб зменах у Статут БСДП, якія прапісваюць дакладны механізм стварэння і ліквідацыі арганізацый партыі. Нагадаем, што пасля спробы рэгістрацыі трох раённых арганізацый у г. Гомелі абласное ўпраўленне юстыцыі выявіла хібы ў Статуце і пасля кансультацый з Міністэрствам юстыцыі была дасягнута паразуменне аб неабходнасці прывядзення Статута БСДП у адпаведнасць з законам “Аб палітычных партыях”.
Прынята рашэнне аб стварэнні Савецкай, Цэнтральнай і Чыгуначнай раённых арганізацый г. Гомеля без права надзялення іх юрыдычнымі асобамі. Прэзідыуму БСДП даручана ў месячны перыяд арганізаваць правядзенне сходаў і падрыхтаваць пакет дакументаў на рэгістрацыю новых арганізацый.
Зацверджаны стратэгічны план працы БСДП на 2021-2025 гг., які рэкамендаваны для выкарыстання ў працы сябрам ЦК, ЦРК, Прэзідыума, а таксама абласным, гарадскім, раённым арганізацыям і суполкам партыі.
Прынята за аснову канцэпцыя пенсійнай рэформы. ЦК БСДП даручыў Прэзідыуму да чэрвеньскага пасяджэння завершыць распрацоўку канцэпцыі пасля кансультацый з незалежнымі прафсаюзамі, а таксама правядзення гендарнай і эйджынгавай экспертызы. Усе прапановы па канцэпцыі можна накіроўваць непасрэдна аўтару канцэпцыі і старшыні экспертна-аналітычнай групы пры ЦК БСДП Міхаілу Пастухову.
Зацверджаны зварот ЦК БСДП да Міністэрства юстыцыі з просьбай замяніць пасведчанне аб рэгістрацыі партыі і выдаць яго за датай заснавання партыі 1991 годам (цяперашняе пасведчанне выдадзена за годам перарэгістрацыі БСДП у 2008 г.).
Прэс-служба БСДП

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме