19:15 07.12.2020 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Цэнтральным камітэце БСДП









У Цэнтральным камітэце БСДП

6 снежня 2020 г. у вёсцы Залессе, Барысаўскага раёна Мінскай вобласці адбылося чацвёртае пасяджэнне Цэнтральнага камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) у 2020 г.

Пад час пасяджэння быў зацверджаны праект закона “Аб палітычных партыях”, які быў распрацаваны экспертна-аналітычнай групай пад кіраўніцтвам сябра ЦК БСДП Міхаіла Пастухова ў якасці партыйнай пазіцыі.

Прынята новая рэдакцыя Інструкцыі аб парадку прыёму ў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), уліку сябраў БСДП, спынення сяброўства ў партыі і выдачы партыйных пасведчанняў.

Зацверджаны памер уступная складкі ў БСДП у памеры 2 рублёў, а таксама памер гадавой сяброўскай складкі на 2021 г. у памеры 12 рублёў. Сябрам БСДП рэкамендавана сплаціць сяброўскую складку за 2020 г. па 31 студзеня 2021 г. уключна.

Абмеркавана сучасная палітычная сітуацыя ў краіне і рэкамендавана кіраўнікам абласных (Мінскай гарадской) арганізацый прадоўжыць падрыхтоўку да магчымых датэрміновых выбараў у Палату прадстаўнікоў, а таксама выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме