21:15 03.10.2020 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Цэнтральным камітэце БСДП

3 кастрычніка 2020 г. на сталічным офісе партыі адбылося трэцяе за год пасяджэнне ЦК БСДП. У ім прыняла ўдзел 25 з 41 сябраў ЦК.
Пад час пасяжэння быў абраны скарбнік арганізацыі. Ім стала сябра ЦК БСДП Людміла Волкава.
Зацверджана дата канферэнцыі Рабочай групы “Жанчыны БСДП” (19-20 снежня 2020 г.) і квоты прадстаўніцтва на канферэнцыю (Брэсцкая вобласць – 6 чалавек; Віцебская вобласць – 4 чалавекі; Гродзенская вобласць – 2 чалавекі; Мінская вобласць – 5 чалавек; г. Мінск – 5 чалавек). Абласным арганізацыям (Мінскай гарадской) БСДП рэкамендавана правесці рэгіянальныя канферэнцыі да 14 снежня 2020 г.
Прынята рашэнне аб прывядзенні Праграмы дзеянняў БСДП у актуальны стан. Рэкамендаванаабласным і Мінскай гарадской арганізацыям да 1 студзеня 2021 г. прадставіць у Прэзідыум свае прапановы.
Створана камісія па падрыхтоўцы да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў і Палату прадстаўнікоў. У яе склад увайшлі ўсе сябры Прэзідыўма, а таксама два сябра ЦК.
Прыняты зварот “Аб выхадзе з палітычнага крызіса”.
Обсудить новость на Форуме
5 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |