14:16 26.01.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У ЦЭНТРАЛЬНЫМ КАМІТЭЦЕ БСДП
23 студзеня адбылося пасяджэнне Цэнтральнага Камітэтэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Сябры ЦК БСДП абмеркавалі шэраг пытанняў і прынялі па іх рашэнні.
АБ З’ЕЗДЗЕ БСДП
Вырашана правесці ХІІІ партыйны з’езд 15 траўня 2011 г. Устаноўлена норма прадстаўніцтва абласных і Мінскай гарадской арганізацый БСДП на з’ездзе: адзін дэлегат ад 20 сябраў партыі.
Мяркуецца, што З’езд заслухае справаздачы Цэнтральнага Камітэта і Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі БСДП, прыме змяненні і дапаўненні ў Статут БСДП, а таксама правядзе выбары кіраўніцтва партыі: старшыні, першага намесніка і намеснікаў старшыні БСДП, сябраў Цэнтральнага Камітэта. Будзе абрана таксама Цэнтральнай Рэвізійная Камісія.
АБ ВЫНІКАХ ПРЭЗІДЭНЦКАЙ ВЫБАРЧАЙ КАМПАНІІ
У прынятай па гэтым пытанні рэзалюцыі Цэнтральнага Камітэта БСДП, у прыватнасці, адзначаецца, што сябры партыі працавалі пераважна ў трох камандах – Уладзіміра Някляева, Яраслава Раманчука і Андрэя Саннікава. У тым, што гэтыя прэтэндэнты сабралі больш за 100 тысяч подпісаў кожны, ёсць немалая заслуга і сацыял-дэмакратаў.
ЦК БСДП падзякаваў усім сябрам партыі, якія збіралі подпісы на карысць дэмакратычных пратэндэнтаў, вялі агітацыйную працу, былі заняты ў выбарчых камісіях і назіралі за ходам галасавання на выбарчых участках.
Далей у рэзалюцыі гаворыцца, што ў сваёй ацэнцы ходу і вынікаў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, а таксама падзеяў 19 снежня Цэнтральны Камітэт БСДП падзяляе высновы, зробленыя ў справаздачы кампаніі “За справядлівыя выбары 2010” і ў Дэкларацыі аб сітуацыі ў Беларусі, якую прынялі прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай апазіцыі (газета “Народная Воля” за 14–17 студзеня 2011 г.).
Вельмі важным, сказана ў рэзалюцыі, з’яўляецца яднанне ўсіх прагрэсіўных сілаў Беларусі. Цэнтральны Камітэт БСДП ухваляе стварэнне Нацыянальнай каардынацыйнай рады дэмакратычнай апазыцыі, падтрымлівае яе мэты і патрабаванні да ўладаў, а таксама зварот да парламентаў і ўрадаў усіх дэмакратычных краін з заклікам праявіць салідарнасць з беларускім народам, з усімі, хто пацярпеў і церпіць ад пераследаў па палітычных матывах.
ЦК БСДП настойліва рэкамендуе партыйным структурам ствараць каардынацыйныя рады дэмакратычнай апазыцыі ў раёнах, гарадах і абласцях.
Сацыял-дэмакраты салідарныя з усімі грамадзянамі, якія пацярпелі толькі за тое, што мелі смеласць выказаць сваю думку аб уладзе і праведзеных ёю выбарах, і выказваюць асаблівую заклапочанасць лёсам і станам здароўя зняволеных дзеячаў дэмакратычнай апазіцыі.
Цэнтральны Камітэт БСДП ад імя сябраў партыі папрасіў прабачэння ў тых, каго А. Ляўковіч абылгаў у сваёй заяве, апублікаванай 21 снежня 2010 г. у газеце «Советская Белоруссия».
ПЛАТФОРМА ЛЕВЫХ СІЛ ДА ПАРЛАМЕНЦКІХ ВЫБАРАЎ
У мінулым годзе на дзвюх канферэнцыях, якія адбыліся пад Мінскам і Гомелі, прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, Партыі “Справядлівы свет” і аргкамітэтаў Партыі працы і Партыі жанчын “Надзея” абмяркоўвалі платформу левых сілаў Беларусі да прэзідэнцкіх выбараў. Распрацоўка плаформы запазнілася, але пастулаты, якія ўтрымліваюцца ў ёй, не страцілі сваёй актуальнасці. Таму было вырашана, што гэтая гэты дакумент стане асноваю платформы левых сілаў Беларусі да парламенцкіх выбараў. Адпаведную пастанову ЦК БСДП прыняў 23 студзеня.
ПРА АНАТОЛІЯ ЛЯЎКОВІЧА
У ходзе абмерквавання вынікаў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі паўстала пытанне пра Анатолія Ляўковіча (так пішацца яго імя ў пашпарце). Справа не толькі ў яго выступленнях на старонках «Советской Белоруссии». Летась Цэнтральная Рэвізійная Камісія партыі прадставіла А. Ляўковічу своеасаблівы рахунак з пералікам парушэнняў Статута БСДП, учыненых ім, і папрасіла яго даць тлумачэнні па кожнаму пункту. Аднак А. Ляўковіч не адказаў на запыт ЦРК, чым зноў парушыў Статут.
28 лістапада 2010 г. Прэзідыум БСДП выказаў А. Ляўковічу недавер.
На пачатку гэтага года адзін з сябраў партыі звярнуўся ў Маскоўскі раённы партыйны камітэт г. Брэста з просьбай разгледзець пытанне аб сяброўстве А. Ляўковіча ў партыі.
23 студзеня ЦК БСДП прыняў пастанову з двух пунктаў:
1) ухваліць і падтрымаць пастанову Прэзідыума партыі аб недаверы Анатолію Ляўковічу і давесці гэтае рашэнне да ведама шырокай грамадскасці як у Беларусі, так і за межамі нашай краіны;
2) звярнуцца да Маскоўскай раённай арганізацыі (Маскоўскага раённага камітэта) г. Брэста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) з просьбай разгледзець пытанне аб сяброўстве ў партыі Анатолія Ляўковіча, які сістэматычна парушае Статут і праграмныя дакументы БСДП.
Цэнтральны Камітэт БСДП разгледзеў таксама іншыя пытанні.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |