12:00 01.11.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У ЦЭНТРАЛЬНЫМ КАМІТЭЦЕ БСДП

31 кастрычніка адбылося першае пасяджэнне Цэнтральнага Камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Пасяджэнне адкрываў і закрываў старшыня партыі Анатоль Сідарэвіч, вёў яго першы намеснік старшыні БСДП Ігар Маслоўскі.

Цэнтральны Камітэт БСДП разгледзеў шэраг арганізацыйных пытанняў.

Таемным галасаваннем удзельнікі пасяджэння аднадушна выбралі генеральным сакратаром партыі Мечаслава Грыба.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме