11:15 27.09.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У ЦЭНТРАЛЬНЫМ КАМІТЭЦЕ БСДП

26 верасня адбылося апошняе перад партыйным з’ездам пасяджэнне Цэнтральнага Камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Вёў пасяджэнне Алег Трусаў.

Статутам партыі прадугледжана, што Цэнтральны Камітэт зацвярджае кандыдатуры на пасады старшыні, першага намесніка старшыні і намеснікаў старшыні БСДП для прадстаўлення іх з’езду.

На пасаду старшыні партыі былі вылучаны кандыдатуры Анатоля Сідарэвіча, Валянціны Болбат, Валерыя Фралова, Ірыны Вештард і Мечаслава Грыба. Валянціна Болбат, Ірына Вештард і Мечаслаў Грыб заявілі пра самаадвод.

Цэнтральны Камітэт аднагалосна зацвердзіў для прадстаўлення з’езду кандыдатамі на пасаду старшыні БСДП зацверджаны Анатоля Сідарэвіча і Валерыя Фралова.

Аднагалосна на пасаду першага намесніка старшыні БСДП зацверджаны кандыдатуры Ірыны Вештард і Ігара Маслоўскага.

ЦК прыняў вырашыў прапанаваць з’езду абраць, як і раней, трох намеснікаў старшыні БСДП.

Аднагалосна на пасады намеснікаў старшыні партыі зацверджаны для прадстаўлення з’езду кандыдатуры Ігара Барысава, Валянціны Болбат, Ірыны Вештард, Ганны Канюс, Сяргея Марцэлева і Аляксандры-Вольгі Тыгрыцкай.

ХІІІ з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) мае адбыцца 10 кастрычніка.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме