14:01 27.04.2022 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Брусэлі прайшлі сустрэчы з еўрадэпутатамі

26 красавіка старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў і міжнародны сакратар БСДП Валянцін Аскірка правялі сустрэчы з еўрадэпутатамі ад фракцыі сацыял-дэмакратаў еўрапарламента.

У прыватнасці сацыял-дэмакраты сустрэліся з Ёзасам Алекасам (JozasOlekas), еўрадэпутатам ад Літвы, які па ратацыі ўзначаліў дэлегацыю па стасунках з Беларусяй.

Таксама адбылася сустрэча з Эвін Інсір (EvinIncir), еўрадэпутаткай ад Швецыі.

Пад час сустрэчы абмяркоўвалася бягучая сітуацыя ў Беларусі і свеце, больш шчыльнае супрацоўніцтва паміж беларускімі і еўрапейскімі сацыял-дэмакратамі, а таксама далучэнне БСДП да Партыі еўрапейскіх сацыялістаў (PES) у статусе назіральніка.

Беларускія і еўрапейскія сацыял-дэмакраты дамовіліся прапрацаваль магчымыя шляхі далейшага супрацоўніцтва ў тым ліку і ў пытанні ўзвышэнні ролі і суб’ектнасці БСДП ва ўсіх палітычных працэсах.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме