20:45 14.05.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Брэсце з'явілася дрэва з “Краіны Дурняў”
У Брэсце, у цэнтры горада на вуліцы Савецкай, пасадзілі дрэва з “Краіны Дурняў”. Замест лісця на дрэве вісяць купюры наміналам ад 20 да 100 беларускіх рублёў і жартоўныя латэрэі.
Адзін з каардынатараў моладзевага крыла кампаніі “Гавары Праўду” на Брэстчыне Аляксей Коўтун падкрэсліў, што дрэва падобнае да стану беларускай эканомікі:
- Наша эканоміка знаходзіцца, згодна з афіцыйнымі заявамі ўлады, на пад’ёме альбо ў стане стабілізацыі. Дадзенае дрэва паказвае рэальна існуючае становішча рэчаў. Пладамі гэтага дрэва з'яўляюцца фактычна фанцікі, альбо грашовыя знакі Рэспублікі Беларусь. На жаль, на іх ужо нічога не купіш.
“Некаторыя з мінакоў проста ўсміхаліся, а некаторыя нават і фатаграфаваліся на памяць побач з дрэвам,” - дадаў Аляксей Коўтун.
Аліса Поль, Радыё Рацыя, БрэстИсточник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |