01:15 26.03.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Брэсце ўшанавалі 94-ыя ўгодкі БНР (фота, дапоўнена)
Брэсцкія прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці ўсклалі кветкі каля магілы дзеяча БНР, афіцэра і настаўніка Адама Трыпуса.
Пра актуальнасць такога мерапрыемства распавёў старшыня брэсцкай арганізацыі Моладзі БНФ Сяржук Кавалько:
- Мы сюды прыходзім штогод. Гэта будзе актуальна заўсёды. Мы павінны памятаць пра гэты дзень. І ў Брэсце трэба гэтае свята неяк адзначаць, далучаць да гэтага моладзь, якая ў Мінск паехаць ці баіцца, ці ня можа.
Брэсцкі актывіст кампаніі “Гавары Праўду!” Марат Несцярэнка падкрэсліў, што памяць жывая вечна:
- Сабраліся на Трышынскіх могілках, каб ушанаваць тых, хто змагаўся за незалежнасць Беларусі і беларускай нацыі. Усклалі кветкі. Успомнілі тых, хто прымаў непасрэдны ўдзел у страшных падзеях мінулых гадоў.
Адам Трыпус быў пахаваны на Трышынскіх могілках у 1965 годзе. Памятная шыльда была ўсталяваная брэсцкімі актывістымі да 90-ых угодкаў БНР.
Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст
* * *
Дзень Волі ў рэгіёнах
Берасьцейшчына
«Калі моладзь шануе гэтае сьвята — 94-я ўгодкі, то яшчэ Жыве Беларусь! І дзякуй тым, хто паклаў сваё жыцьцё на гэтую працу», — такія словы сёньня гучалі падчас ушанаваньня памяці дзеячаў БНР у Берасьці.
Каля 40 чалавек прыйшлі 25 сакавіка да магілы дзеяча Беларускай Народнай Рэспублікі Адама Трыпуса на Трышынскім пагосьце. Людзі ўсклалі кветкі, запалілі зьнічкі, прыбралі магілу. Гісторыкі распавялі ара постаць Адама Трыпуса, пра іншых дзячаў БНР, зьвязаных зь Берасьцем.
Краязнаўца Ігар Бараноўскі адзначыў, што вялікае шчасьце, што адшукалі магілу Адама Трыпуса, дзе на 90-я ўгодкі БНР паставілі помнік:
«Удалося адшукаць магілу... Ужо іржавая шыльда была, на якой ледзь-ледзь можна было прачытаць, што там Трыпус быў пахаваны. Яшчэ пару гадоў, і мы не знайшлі б гэты помнік».
Пасьля мерапрыемстваў на Трышынскіх могілках актывісты Моладзі БНФ і «Дзедзіча» зладзілі гульню «БНР-Берасьце». Падчас яе ўдзельнікі шукалі па горадзе пэўныя пункты, а тыя, што хутчэй прыйшлі да фінішу, атрымалі падарункі. Такая гульня праходзіла ўпершыню ў Берасьці. Падчас яе ўдзельнікам спатрэбіліся веды з гісторыі БНР.
Пасьля гэтай гульні берасьцейскія прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасьці сабраліся на Вайсковых могілках, дзе ўшанавалі памяць жаўнераў генэрала Станіслава Булак-Балаховіча.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |