23:00 12.04.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Брэсце просяць пакараць "звышпільнага пенсіянера"

Грамадскія актывісты абскарджваюць у мясцовай міліцыі затрыманне брэсцкай зборшчыцы подпісаў за “Народны рэферэндум”.

Заяўнікі падалі заяву на імя кіраўніка РАУС Ленінскага раёна горада Брэста, распавядае мясцовы каардынатар грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Ігар Маслоўскі.

Маслоўскі: "Просім: 1. На аснове закона Рэспублікі Беларусь аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, вярнуць нашай актывістцы калектыўны зварот з подпісамі жыхароў Брэста. 2. Грамадзяніна, які незаконна ўтрымліваў нашу актывістку ў сваёй кватэры, прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці".

Нагадаем, 4 красавіка актывістка “Гавары праўду” Святлана Нікадзімук ў шматпавярховіку. З яе словаў, мужчына, пачуўшы пра мэты акцыі, сказаў, што яму трэба лепш азнаёміцца з прапанаванымі пытаннямі. Ён запрасіў жанчыну ў кватэру, пасля замкнуў дзверы і сказаў, што такіх, як яна, “усіх трэба пасадзіць”. Пенсіянер назваўся "міліцыянерам на пенсіі" ды па тэлефоне выклікаў нарад міліцыі.

Арганізатары збору подпісаў прапануюць падтрымаць вынясенне на рэферэндум пытанняў пра бясплатнасць дзяржаўнай адукацыі і аховы здароўя, выбарнасць кіраўнікоў выканаўчых органаў мясцовай улады, курс на інтэграцыю з ЕС, неразмяшчэнне на тэрыторыі Беларусі вайсковых базаў трэціх краін, абмежаванне знаходжання на пасадзе прэзідэнта двума тэрмінамі і падкантрольнасць прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці.

Чытаць таксама:

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме