11:00 12.07.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Брэсце ліквідавана арганізацыя “За свой горад”

Яе кіраўніком быў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі.

Рашэнне аб ліквідацыі арганізацыі было прынята Адміністрацыяй Ленінскага раёна Брэста.

Ігар Маслоўскі выказаў спачуванне ў сувязі з прынятым рашэннем адміністрацыяй раёна.

- Наша дзейнасць не заўсёды падабалася асобным чыноўнікам, але шмат хто з жыхароў рэгіёна быў удзячны за аказаную дапамогу. Мы ўказвалі на балявыя кропкі ў горадзе – дзе і што трэба выправіць, - адзначыў Ігар Маслоўскі.

Сацыял-дэмакрат не губляе надзеі аднавіць працу арганізацыі тады, калі для гэтага будуць больш спрыяльныя ўмовы.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме