21:30 29.03.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Брэсце далучыліся да працы па ўшанаванні імя Васіля Быкава
Жыхары Брэста – за Васіля Быкава. Актывісты кампаніі "Гавары Праўду" ў абласным цэнтры далучаюцца да рэспубліканскай кампаніі па збору подпісаў за наданне адной са станцый новай лініі мінскага метро імя Васіля Быкава.
З гэтай нагоды яны заклікаюць, з дапамогаю інфармацыйнай кампаніі, жыхароў і гасцей горада над Бугам пакідаць свае подпісы пад гэтай ініцыятывай на офісе кампаніі або ў сетцы Інтэрнэту.
Актывіст кампаніі "Гавары Праўду" Ігар Маслоўскі лічыць, што імя такога пісьменніка і грамадскага дзеяча павінна быць ушанавана:
- Васіль Быкоў – пісьменнік з сусветным імем. Яго творы перакладзены на дзясяткі моваў свету. Тамы мы ў Брэсце падтрымліваем рэспубліканскую акцыю, каб у Мінску з’явілася вуліца імя Васіля Быкава. І зараз мы ў Брэсце праводзім інфармацыйную кампанію - збіраем подпісы за тое, каб надаць адной са станцый мінскага метро імя Васіля Быкава. Нам трэба ўшаноўваць гэтага вельмі годнага чалавека не толькі ў Мінску, але і ў іншых беларускіх гарадах павінны быць вуліцы і скверы з яго імем.
Увесну 2010 года актывісты з Брэста, сумесна з іншымі абласнымі цэнтрамі Беларусі, сабралі больш за 100 тысяч подпісаў за перайменаванне ў горадзе Мінску вуліцы Ульянаўскай у уліцу імя Васіля Быкава. Аднак мінскія ўлады не падтрымалі гэтую ініцыятыву.
Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |