21:30 28.04.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Брэсце актывісты БХК пачалі кампанію "Стоп 1210" (фота)
Кампанію "Стоп 1210 або права на мірныя сходы" пачалі актывісты праваабарончай арганізацыі "Беларускі Хельсінскі камітэт".
У межах кампаніі плануецца збор подпісаў супраць прынятага Брэсцкім гарадскім выканаўчым камітэтам рашэння №1210 "Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Брэсце", правядзенне сустрэч праваабаронцаў па тэме забароны масавых мерапрыемстваў, скаргі ў суды ды інш.
Юрыдычны кансультант БХК Віталь Нагорны падкрэсліў, што патрэба ў правядзенні такой кампаніі абумоўлена парушэннямі правоў чалавека:
- Неабходна рэалізаваць свае правы, якія прадугледжаны Канстытуцыяй і быццам бы Законам аб масавых мерапрыемствах, які я хачу звярнуць увагу, у асноўным з’яўляецца шэрагам забараняючых пунктаў.
Віталь Нагорны адзначыў, што рашэнне Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта ў першую чаргу парушае Закон аб масавых мерапрыемствах Рэспублікі Беларусь, не кажучы ўжо пра Канстытуцыю і Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.
* * *
У Брэсце ў цэнтры ўвагі пытанне забароны масавых мерапрыемстваў. З гэтай нагоды быў праведзены круглы стол з прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый і палітычных партый.
Ініцыятарам мерапрыемства выступіла праваабарончая арганізацыя "Беларускі Хельсінскі камітэт".
"Тэма актуальная, паколькі фактычна напрацягу палутара гадоў мы не атрымалі ніводнага дазволу на пікетаванне", - адзначыў каардынатар БХК па Брэстчыне Ігар Маслоўскі:
- Зараз мы прапануем такі механізм, каб абскардзіць гэтае рашэнне. Паколькі нават у судах суддзі кажуць, што гэтае рашэнне яшчэ ніхто не абскарджваў. Таму мы і судзім па гэтаму рашэнню гарадскога выканаўчага камітэта. Зараз наша галоўная задача - абскардзіць, каб гэтае рашэнне было адменена, альбо прыведзена ў адпаведнасць з беларускім заканадаўствам і міжнароднымі пагадненнямі, якія ратыфікавала Рэспубліка Беларусь.
Прыняццё рэзалюцыі стала вынікам круглага стала. Згодна рэзалюцыі ўдзельнікі мерапрыемства будуць абскарджваць рашэнне Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта аб прыняцці мясцовымі ўладамі апошняга рашэння
"Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Брэсце"
№1210. Пад зваротам таксама плануецца збор подпісаў грамадзянаў, якія будуць накіраваныя ў пракуратуру і Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт.
Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |