13:30 11.12.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Брэсце адбыўся першы пікет па збору подпісаў
Фота ілюстрацыйнае
10 снежня ў мікрараёне Усход прайшоў першы пікет па збору подпісаў за вылучэнне Ганны Канюс кандыдатам у дэмутаты Брэсцкага гарадскога Савета.
10 снежня ў мікрараёне Усход прайшоў першы пікет па збору подпісаў за вылучэнне Ганны Канюс кандыдатам у дэмутаты Брэсцкага гарадскога Савета.
Ініцыятыўная група Ганны Канюс правяла пікет на вул. Гаўрылава насупраць гіпермаркета Green. Прысутнасць прэтэндэнткі, зладжаная праца каманды і адкрытасць актывістаў выклікала цікавасць у мінакоў.
- Да нас падыходзіла шмат жыхароў мікрараёна. Адны цікавіліся маёй біяграфіяй, іншыя беларускай сістэмай выбараў. Але больш за ўсё гараджане казалі пра тое, што законы і практыка іх прымянення на месцах несправядлівыя. У многіх ужо апусціліся рукі, і яны не вераць ужо нікому. У адказ мы прыводзілі прыклады, калі салідарнымі дзеяннямі можна дабіцца справядлівасці і захавання правоў грамадзяніна, - каментуе вынікі першага дня збору подпісаў Ганна Канюс, лідэр брэсцкіх сацыял-дэмакратаў.
Па завяршэнні пікету збор подпісаў прадоўжыўся ў дамах акругі. Усяго за 3 гадзіны было сабрана 75 подпісаў выбаршчыкаў.
- Я ўдзячная жыхарам горада, якія далі мне шанец ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі і паставілі свой подпіс у такі сімвалічны дзень: Міжнародны дзень абароны правоў чалавека. Падпісная кампанія толькі пачалася, і я жадаю сваім калегам і жыхарам горада Брэста поспехаў у адстойванні сваіх правоў на горад, у якім хочацца жыць, - дадае Ганна Канюс.
Прэс-служба Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме