00:15 06.02.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Бярозаўскім раёне ўлады «перагнулі» са сьвіной чумой
Улады прызналі, што памыляліся, штрафуючы людзей за ўтрыманьне сьвіней.
Сяляне слухалі чыноўнікаў напружанаМіністэрства лясной гаспадаркі Беларусі заклікала актывізаваць у лютым-сакавіку адстрэл дзікоў, каб не дапусьціць распаўсюду вірусу афрыканскай чумы сьвіней.
У мястэчку Малеч на Берасьцейшчыне адбыўся сход, на якім сяляне выказалі чыноўнікам незадавальненьне забаронай трымаць сьвіней. Абяцаюць разбрацца.
Чыноўнікі апраўдваліся, казалі, што штрафаваць сялянаў ня будуць, але і пагражалі, што калі раптам у Малечы зьявіцца афрыканская чума сьвіней, то гэта будзе на сумленьні вяскоўцаў.
За кілямэтар ад мястэчка Малеч Бярозаўскага раёну знаходзіцца фэрма, якая належыць Бярозаўскаму камбікормаваму заводу. Менавіта з-за гэтай фэрмы некалькі год вяскоўцам было забаронена трымаць сьвіней — чыноўнікі такім чынам перастрахоўваліся на выпадак зьяўленьня афрыканскай чумы.
Аднак тры месяцы таму ўрад выдаў пастанову аб зьмяншэньні буфэрных зонаў вакол фэрмаў з 5 кілямэтраў да 500 мэтраў. Раней у зону траплялі 17 вёсак Бярозаўскага раёну. Людзі мусілі перабіць сваіх сьвіней. Жыцьцё пасьля гэтага стала прыкметна цяжэйшым, бо з прычыны невысокіх заробкаў у калгасах многія вяскоўцы жывуць фактычна з падсобных гаспадарак.
Так рабілі па ўсёй Беларусі, аднак толькі ў Малечы вяскоўцы ладзілі пратэсты.
4 лютага ў залі сельсавету адбыўся сход жыхароў Малеча і раённых чыноўнікаў, на якім зноў абмяркоўвалася «сьвіная праблема». На сходзе сяляне ўзьнялі перад чыноўнікамі пытаньне: чаму, нягледзячы на пастанову ўраду, у вёсцы за ўтрыманьне сьвіней.
На сходзе прысутнічаў намесьнік старшыні Бярозаўскага райвыканкаму па сельскай гаспадарцы Міхаіл Крэйдзіч, іншыя чыноўнікі. Яны тлумачылі, што адбыліся перагібы і што з гэтай сытуацыяй разьбяруцца.
Выступае намесьнік старшыні Бярозаўскага райвыканкаму па сельскай гаспадарцы Міхаіл Крэйдзіч
Сяляне ўздымалі пытаньне аб ліквідацыі фэрмы каля Малеча. Абгрунтоўвалі гэта тым, што яна пабудаваная каля пяцідзесяці гадоў таму і не адпавядае сучасным патрабаваньням.
Адказ быў такі, што паколькі фэрма належыць камбікормаваму заводу, дык ён і павінен прымаць рашэньне аб яе закрыцьці. Разам з тым чыноўнікі запэўнілі сялянаў, што фэрма адпавядае санітарным нормам.
Сход быў досыць эмацыйны:
Спадар: «У нас нічога ня здарылася, а вы вырэзвалі... Вам яшчэ страляць засталося. 20 базавых штрафу — гэта бздура...»
Другі спадар: «Нашто людзей было страшыць?! Нашто?..»
На сходзе выступіў фэрмэр Аляксандар Аліхвер, якога ў 2013 годзе ўлады змусілі перабіць сотні сьвіней. Спадар заявіў, што ўлады ігнаруюць праблемы простых грамадзянаў, і параўнаў дзеяньні ўладаў з працай «арганізаванай злачыннай групоўкі», якая кіруецца толькі сваімі інтарэсамі:
«Вы вінаваціце чалавека ў парушэньні правілаў, якія ў дадзены момант на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ня дзейнічаюць...»
Фэрмэр Аляксандар Аліхвер мусіў пазбыцца соцень сваіх сьвіней, бо ўлады так змагаліся з афрыканскай чумой
Бярозаўскія чыноўнікі прызналі, што ёсьць цяганіна з прыняцьцем рашэньня райвыканкаму, якое мае дазволіць трымаць сялянам сьвіней. Але віну за гэта ўсклалі на абласных чыноўнікаў — маўляў, у вобласьці доўга марудзяць зь юрыдычнымі пытаньнямі.
На сходзе выступіў актывіст кампаніі «Гавары праўду» і сацыял-дэмакратычнай партыі Валянцін Лазарэнкаў. На мінулых парлямэнцкіх выбарах Лазарэнкаў быў кандыдатам у дэпутаты па гэтай акрузе, але саступіў, паводле афіцыйных дадзеных, праўладнаму кандыдату. У сваім эмацыйным выступе Лазарэнкаў усклаў віну за праблемы вяскоўцаў на мясцовыя ўлады:
«Я бачыў той, савецкі нават, Малеч. У згодзе вырашаліся пытаньні, і не было такіх сходаў спрэчных і скандальных. Значыць, улада цяпер і на ўзроўні сельсавету, і на раённым узроўні нешта ня так робіць...»
Валянцін Лазарэнкаў настойваў, што старая фэрма каля Малеча павінна быць зачыненая, тады і адпадзе праблема з утрыманьнем сьвіней простымі сялянамі.
Падобны «сьвіны бунт» у Малечы ўжо , а празь некаторы час стала вядома, што Берасьцейскі аблвыканкам хадайнічаў ва ўрад аб зьмяншэньні буфэрных зонаў вакол фэрмаў.
У Бярозаўскім раёне ўвосень 2013 году жыхары 17 вёсак мусілі зьнішчыць пагалоўе сьвіней на сваіх падворках.
З ініцыятывы ўладаў сьвіней у вёсках забіваюць дзеля прафіляктыкі «афрыканскай чумы сьвіней». Пры гэтым бярозаўскія чыноўнікі кажуць, што ніводнага выпадку захворваньня сьвіней на гэтую чуму ў раёне не было.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме