01:47 25.06.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Берасці жыхары змагаюцца за парадкаванне двара
Ідзе збор подпісаў за парадкаванне прыдваровaй тэрыторыі, уладкаванне дзіцячай пляцоўкі, правядзенне прыборкі каля дома №28 па вуліцы Валгаградскай у Берасці. Актывісты кампаніі “Гавары Праўду!” разам з жыхарамі склалі скаргу. Дакумент накіруюць у гарадскі выканаўчы камітэт.
Актывіст кампаніі Ігар Маслоўскі лічыць, што людзям варта больш актыўна змагацца за свае правы:
- Дрэнная традыцыя яшчэ з часоў Савецкага Саюза, калі грамадства маўчыць. Толькі калі ўлада чуе грамадскую думку – яна пачынае неяк рэагаваць. А калі ціха, то і рабіць нічога не трэба. Калі людзі дамагаюцца выканання сваіх правоў, ёсць пэўны шанец, што сітуацыя зрушыцца з мёртвай кропкі і нешта будзе адбывацца ў гэтым кірунку.
У звароце жыхары разам з актывістамі таксама просяць прыцягнуць да адказнасці службовых асобаў, якія парушылі нормы ўтрымання прыдваровых тэрыторый. Гэтыя нормы прапісаныя ў беларускім заканадаўстве.
Беларускае , Берасце
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |