18:45 20.08.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Берасці збіраюць подпісы ў абарону ракі Мухавец

У Берасці распачалі збор подпісаў у абарону ракі МУхавец. Актывісты кампаніі “Гавары праўду” выступаюць супраць прыватызацыі часткі берагу, якую мясцовая ўлада здала прыватнаму ўласніку ў арэнду. Яны перакананыя, што адзіным гаспадаром Мухаўца могуць быць толькі беларускія грамадзяне, кажа актывіст кампаніі Ігар Маслоўскі:
- Пачынаем такую самую якасную і самую працаёмкую частку кампаніі ў абарону ракі Мухавец – гэта збор подпісаў. Подпісы будзем збіраць рознымі шляхамі, безумоўна на офісе тых арганізацый, якія падтрымалі гэтую кампанію: “Гавары праўду”, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя “Грамада”, Свабодны прафсаюз, праваабаронцы з Беларускага Хельскінскага камітэта – гэта звычайныя рыбакі і звычайныя жыхары нашага горада і ў цэлым вобласці.
Актывісты ўпэўненыя, што арэнда часткі берагу ракі – супярэчыць дзеючаму заканадаўству, а таксама незаконны адлоў рыбы ў ёй можа стаць прамым парушэннем Закона “Аб ахове навакольнага асяроддзя”.
Беларускае Радыё Рацыя
Обсудить новость на Форуме
13 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |