16:18 29.09.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Берасці прайшлі грамадскія слуханні на тэму медыцыны

Грамадскія слуханні на тэму медыцыны ў рамках кампаніі “Народны рэферэндум’’ адбыліся ў Берасці 27 верасня. Ініцыятарамі правядзення мерапрыемства выступілі мясцовыя актывісты кампаніі ’’Гавары Праўду!’’. Прадстаўнікі палітычных партый і грамадскай супольнасці абмеркавалі пытанне “Ці згодныя вы, што ў дзяржаўных установах адукацыі і аховы здароўя, усе паслугі грамадзянам Беларусі павінны аказвацца бясплатна?”.

Актывісты і прыхільнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай парты (Грамады) прынялі ўдзел у грамадскіх слуханнях. Пазыцыю партыі па пытанню “Як зрабіць мэдычнае абслугоўваньне якасным і даступным?” прадставіў першы намеснік старшыні БСДП Ігар Маслоўскі.

thumbs_sluhanni_medycyna-1thumbs_sluhanni_medycyna-2

Намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў адзначае, што асноўная мэта народных слуханняў – гэта вывучэнне грамадскай думкі:

- Мы праводзім гэтыя грамадскія слуханні для таго, каб паслухаць тое, што нашыя грамадзяне думаюць пра тыя ці іншыя праблемы звязаныя з “Народным рэферэндумам”, якія змены ў той ці іншай галіне жыцця яны б хацелі бачыць у першую чаргу. Мы ідзем менавіта ад інтарэсаў нашых грамадзянаў і заўсёды думка грамадзянаў – гэта вельмі важна.

Грамадскія слуханні адбыліся ўжо ў Бабруйску, Слоніме, Гомелі, Гародні, Полацку і Магілёве. Мерапрыемствы такога кшталту адбудуцца таксама ў іншых абласных і раённых цэнтрах у бліжэйшы час.

* * *

Хто заплаціць за бясплатную медыцыну?

Як зрабіць медабслугоўванне якасным і даступным? Адказаў шукалі падчас грамадскіх слуханняў у рэдакцыі “Берасцейскага кур’ера”. Арганізатарамі сталі ініцыятары кампаніі “Народны рэферэндум”.



ІГАР ЛЯЛЬКОЎ, НАМЕСНІК СТАРШЫНІ ПАРТЫІ БНФ:
Гэтыя слуханні адбываюцца ў шмат якіх гарадах Беларусі, на працягу верасня і кастрычніка яны праходзяць, і ў выніку мусіць паўстаць дакумент – рэкамендацыі для рэформы сферы медычнага абслугоўвання ў Беларусі, які будзе перададзены ад імя кампаніі “Народны рэферэндум” ва ўрад.

Доступ да якаснага медычнага абслугоўвання – адна з самых народных праблемаў. Але адзінага адказу на пытанне, плаціць ці не плаціць – няма. Затое ёсць згода, што цяпер гэтыя паслугі толькі ўмоўна бясплатныя.

АПЫТАННЕ, БЕРАСЦЕ
Сёння лічыцца, што бясплатна, але бясплатна вам нічога не зробяць, калі так не плаціш, то пакет нясеш.
За што гатовыя плаціць? За якасную медыцыну і адукацыю.
Я думаю, што мусіць быць бясплатна, але бывае так, што калі чалавеку вельмі трэба, то можна і заплаціць, напрыклад за УГД, або яшчэ нешта.

Экспертам у слуханнях стаў доктар з Пінску Андрэй Кахнюк. Паводле яго, рэформа мусіць пачацца з Міністэрства аховы здароўя, якое мае ўзначальваць не медык, а прафесійны адміністратар. Што да галоўных праблемаў, то яны навідавоку.

АНДРЭЙ КАХНЮК, МЕДЫЧНЫ ФІЗІК:
Кадры, абсталяванне. У першую чаргу абсталяванне, якое даўно састарэла, калі ў нас у руках малаток, камп’ютара мы з яго не зробім. Мой анкалагічны дыспансер, у якім я працую, – там даўно неабходна праводзіць рэканструкцыю, размовы пра гэта ідуць даўно, але сродкаў няма.

Грамадскія слуханні толькі пачаліся, на аўторак у сталіцы запланаваны круглы стол. А адна з канкрэтных прапановаў, што прагучала ў Берасці, – падзяліць дыягностыку і дыспансерызацыю, каб частка паслугаў усё ж такі стала платная афіцыйна.

Аркадзь Несцярэнка, “

Фота Stefan Ray

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме