11:30 09.12.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Берасці патрабуюць празрыстасці ў фармаванні гарадскога бюджэта

За якасную і даступную адукацыю пачалі змагацца актывісты ў Берасці. Сябры абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамады) дамагаюцца публічнасці ў фінансаванні будаўніцтва адукацыйных установаў горада. Таксама ад мясцовых уладаў яны патрабуюць назваць канкрэтныя тэрміны ўводу ў эксплуатацыю новых школ і дзіцячых садкоў.
Кажа старшыня абласной партарганізацыі Ігар Маслоўскі:
- Вывучаючы праблему, больш за два гады назад мы сутыкнуліся з тым, што ў Берасці, у выніку пашырэння новых мікрараёнаў, аказалася так, што катастрафічна не хапае дзіцячых садкоў і нават школ у пэўных частках горада. Там мы і выказваемся за замацаванне канкрэтных прапаноў у бюджэце горада на будаўніцтва ўстаноў адукацыі.
Для кантролю грамадскасці просім публічна агучыць сумы, запланаваныя на будаўніцтва ўстаноў адукацыі ў 2015 годзе і тэрміны ўвядзення іх у эксплуатацыю на працягу бліжэйшых двух-трох гадоў, – з такім заклікам звярнуўся да ўладаў берасцейскі палітык Ігар Маслоўскі.
Беларускае Радыё Рацыя
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |