17:15 20.01.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Берасці пачалі збор подпісаў за правядзенне “Народнага рэферэндуму”
Пра гэта паведаміў актывіст кампаніі “Гавары Праўду!” Ігар Маслоўскі. Падпісная кампанія спалучаецца з мясцовымі выбарамі. Адна з мэтаў – абудзіць грамадства і даць магчымасць выказаць сваю пазіцыю законным шляхам. Палітык распавёў пра тое, якім шляхам плануецца ажыццяўляць збор подпісаў:
- Мы будзем выкарыстоўваць зараз нашу магчымасць. Калі мы збіраем подпісы за вылучэнне кандыдата ў дэпутаты мясцовых саветаў, то будзем спалучаць іх са зборам подпісаў за шэсць пытанняў рэферэндуму. Далей мы таксама будзем збіраць подпісы ў час агітацыйнай кампаніі, у час абыходу кватэр, на вуліцах, падчас правядзення нашых агітацыйных мерапрыемстваў, у тым ліку і перадвыбарчых пікетаў.
Усяго на Берасцейшчыне плануецца сабраць больш пяці тысяч подпісаў. Пасля завяршэння мясцовай кампаніі, працяг збору подпісаў плануецца ў час прэзідэнцкіх выбараў 2015 года.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Ігар Маслоўскі:
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |