19:15 02.12.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Берасці навучалі кандыдатаў у дэпутаты і сябраў іх каманд

Адмысловы трэнінг правяла берасцейская абласная арганізацыя Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Усяго ў мерапрыемстве прыняло ўдзел 15 сябраў партыі, з якіх 10 патэнцыйных кандыдатаў.

Старшыня берасцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі распавёў, што трэнінг меў падзел на дзве часткі:

- Адна частка тэратэтычная: што павінны ведаць кандыдаты, што павінны ведаць сябры каманды кандыдата. І другая частка практычная, дзе мы абмяркоўвалі мясцовыя праблемы і як іх вырашаць.

Як адзначыў Ігар Маслоўскі, патэнцыйныя кандыдаты атрымалі хатняе заданне. Бліжэйшым часам плануецца працяг трэнінгаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Ігар Маслоўскі(слухаць тут):

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме