01:46 28.11.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Берасці кампанія “Гавары Праўду!” і БСДП (Грамада) разам пойдуць на выбары

З адзінай праграмай на мясцовую выбарчую кампанію пойдуць берасцейскія актывісты кампаніі “Гавары Праўду!” і Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Адмысловая сустрэча актыва з гэтай нагоды прайшла 25 лістапада ў Берасці.
Старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі распавёў пра вынікі мерапрыемства:
- Пачалі абмяркоўваць адзіны спіс кандыдатаў. Для нас гэты адзіны спіс важны, бо частка нашага паслання будзе агульная і прысвячаная як раз тэме рэферендума і тым пытанням, якія зараз абмяркоўваюцца. Яны ўжо сфармуляваныя і гэтыя пытанні будуць таксама прапанаваныя людзям паралельна з тэмай мясцовых праблем, якія мы і агучвалі апошнім часам і збіраемся актыўна агучваць і іх вырашаць - і да выбараў, і падчас выбараў, і пасля выбараў.
Са словаў Ігара Маслоўскага, асноўнай праграмай кандыдатаў стануць мясцовыя праблемы і шляхі іх вырашэння, а таксама пытанні, якія плануецца вынесці на “Народны рэферэндум”.
Ігар Маслоўскі (слухаць):
Обсудить новость на Форуме
19 мая 2026
| « | Май 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | ||||
| 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
| 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
| 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
| 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |