23:30 14.07.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Берасці актывісты кампаніі “Гавары Праўду!” сустрэліся з дэпутатам парламенту (фота)

Дыялог па вырашэнні рэспубліканскіх і лакальных пытанняў распачалі ў Берасці. Актывісты кампаніі “Гавары Праўду!” сустрэліся з дэпутатам парламенту па трэцяй выбарчай акрузе ад Берасця Ларысай Багдановіч. Паводле абранніцы народу, такая сустрэча – гэта магчымасць абмяняцца інфармацыяй, ды знайсці шляхі вырашэння тых ці іншых пытанняў:

- Таму гэтая сустрэча – гэта інфармацыя. Я патлумачыла, гэтыя пытанні мне не новыя – для маёй камісіі, для парламента, для дзяржавы. Гэтыя пытанні ўвесь час знаходзяцца на кантролі. І канешне ж, радуе тое, што прадстаўнікі гэтых партый таксама звярнулі на гэта ўвагу. Таму гэта – адзін з відаў маніторынга, я б так сказала.

Намеснік лідара кампаніі „Гавары Праўду!” Андрэй Дзмітрыеў упэўнены, што падобны дыялог – гэта крок наперад у будаўніцтве беларускай будучыні:

- Агулам лічу сённяшнюю сустрэчу нармальнай, была і дыскусія наконт медыцыны, бачна, што спадарыня Багдановіч ведае пра ініцыятыву «Народны рэферендум», і гэта добра, гэта значыць, што мы добра працуем. Ці яна прыме рашэнне падтрымаць, ці не – не будзем зараз пра гэта казаць. Мы ёй такую магчымасць далі. Важна, што мы сёння выступаем не ад апазіцыі, не нават ад дэмакратычных сілаў, мы сёння выступаем ад імя тых 50 тысяч чалавек, якія хочаць мірных пераменаў у Беларусі.

У рамках сустрэчы з дэпутатам была абмеркаваная магчымасць правядзення “Народнага рэферэндуму”, а таксама вырашэнне лакальных праблемаў і магчымасць ільготаў або ўвагі з боку ўлады да дзяцей вайны.

Беларускае Радыё Рацыя

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме