19:30 10.12.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Берасьці адзначылі Дзень правоў чалавека
Берасьцейскія актывісты Беларускага Хэльсынскага камітэту і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) зладзілі акцыю, прымеркаваную да міжнароднага Дня правоў чалавека.
Падчас акцыі актывісты распаўсюджвалі інфармацыйныя ўлёткі і бюлетэнь мясцовых праваабаронцаў «Берасьцейскае права» на рынках Берасьця. Актывісты раздавалі мінакам таксама брашуры Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.
«Большасьць людзей, якія атрымоўвалі нашыя матэрыялы, ведаюць, што ў краіне парушаюцца правы чалавека. Некаторыя самі сутыкаліся з гэтым. Таму мы павінны прыкладаць усе намаганьні для захаваньня правоў і свабодаў чалавека,» — пракамэнтаваў каардынатар Беларускага Хэльсынскага камітэту па Берасьцейшчыне Ігар Маслоўскі.
Пасьля акцыі ў офісе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) адбыўся круглы стол, прымеркаваны да Дня правоў чалавека.
Радыё Свабода http://www.svaboda.org
Обсудить новость на Форуме
14 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |