12:16 27.01.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Берасці адбыўся першы пікет у рамках мясцовай кампаніі (фота)
У мікрараёне Паўднёвым збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты гарсавету старшыні берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), актывіста кампаніі “Гавары Праўду!” Ігара Маслоўскага. У час пікету было сабрана каля трох дзясяткаў подпісаў.
Палітык лічыць, што грамадства гатовае да таго, каб падтрымліваць лідараў дэмакратычных пераменаў у краіне:
- Напэўна, гэта за апошнія гады найбольш эфектыўны пікет, калі параўнаць мясцовыя выбары, нават парламенцкія. Бо нават у мароз і вецер мы літаральна за 40 хвілін сабралі больш за 30 подпісаў за кандыдата Маслоўскага – за мяне.
“Людзі ведаюць нашыя справы і нашы кампаніі, якія мы ладзілі цягам мінулага года, таму і ставяць ахвотна подпісы ў маю падтрымку”, - дадаў Ігар Маслоўскі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Ігар Маслоўскі (аўдыё):
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме