20:15 16.07.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Берасці абмеркавалі формы мясцовага самакіравання
Што такое тэрытарыяльнае самакіраванне і якім чынам яно працуе. Пра гэта гаварылі ў Берасці. Адукацыйная сустрэча для грамадскіх актывістаў прайшла ў рамках кампаніі “Гавары Праўду!” і кампаніі “За наш горад”. Удзельнікі змаглі атрымаць інфармацыю пра формы мясцовага самакіравання ў Беларусі і як гэта можна прымяніць на тэрыторыі Берасця, – пра гэта расказала адна з галоўных арганізатарак адукацыйнай сустрэчы Ганна Канюс:
- Мы лічым, што ўключэнне грамадзянаў у тэрытарыяльнае мясцовае самакіраванне, актыўнае ўключэнне, будзе спрыяць таму, што грамадзяне будуць разумець, што яны гаспадары горада. Яны стануць паўнапраўнымі жыхарамі гэтага горада. Будуць разумець як фармуецца і выдаткоўваецца бюджэт. Будуць больш адказна падыходзіць да сваіх абавязкаў. Будуць разумець, як дзейнічае ўся жыллёва-камунальная гаспадарка – як працуе, як уладкавана.
Для жыхароў Берасця, як і іншых гарадоў, важна ведаць, як прымаюцца рашэнні на лакальным узроўні. І важна браць на сябе адказнасць за свае рашэнні, – дадае актывістка.
Беларускае Радыё Рацыя
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |