23:45 30.09.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Белаазёрску пачалі рамантаваць дарогі
Дарогі ў мікрараёне сярэдняй школы № 3 горада Белаазёрска пачалі рамантаваць. Праз 2 гады ўлада пачула людзей, якія звярталіся да яе з адпаведнай просьбай, – дарогі не рамантаваліся больш за 30 гадоў. Арганізатарамі звароту выступілі актывісты кампаніі “Гавары праўду” і мясцовыя сацыял-дэмакраты, кажа Валянцін Лазарэнкаў:
- Было сабрана больш за 136 подпісаў грамадзянаў, якія звярталіся да ўлады, каб паскорыць вырашэння гэтых праблем. Сёння гэтыя грамадзяне ўжо пазнаюць на вуліцы Ігара Леўчанку, хто збіраў гэтыя подпісы, і кажуць яму “дзякуй”, бо „ёсць надзея на тое, што за 30 гадоў было не зробленае, з вашай дапамогай будзе вырашана”. Калі яшчэ ў мінулым годзе яны сабралі подпісы і нічога не пачалося, яны махнулі рукой і сказалі, што мы так ужо збіраем гадоў 10.
Валянцін Лазарэнкаў лічыць, што гэтаму паспрыяла змена ўлады. Зараз у Белаазёрску новы старшыня гарвыканкама Уладзімір Пракапчук, які ахвотна ідзе на кантакт з актывістамі, каб абмеркаваць праблемы горада і магчымасці іх вырашэння.
Беларускае Радыё Рацыя
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |