10:45 31.10.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Бабруйску сябра БСДП Станіслава Кавалеўскага папярэджвала міліцыя
29 кастрычніка ў 18-30 да сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Станіслава Кавалеўскага завітаў старшы лейтэнант УУС Бабруйскага гарвыканкама Мікалай Блажэнаў.
Міліцыянер уручыў партыйнаму актывісту папярэджанне аб недапушчэнні ўдзелу ў несанкцыянаваных мітынгах, шэсцях і пікетаваннях, а таксама аб недапушчэнні распаўсюду літаратуры без выходных дадзеных.
“Старшы лейтэнант адмовіўся ад тлумачэнняў па сутнасці зададзеных яму пытанняў, якія ўзніклі ў мяне пры азнаямленні з гэтым папярэджаннем”, - гаворыць Станіслаў Кавалеўскі.
“На мой погляд, з'яўленне міліцыянера ў суботні вечар звязана з маёй грамадзянскай пазіцыяй і грамадскай дзейнасцю, - адзначае актывіст партыі.
Падпісаць афіцыйнае папярэджанне Станіслаў Кавалеўскі адмовіўся.Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
24 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |