20:00 05.03.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У БСДП праз тыдзень будзе новы старшыня
Справаздачна-выбарчы зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) адбудзецца 11 сакавіка 2018 году ў Менску. Такое рашэньне прыняў цэнтральны камітэт партыі на сваім пасяджэньні 4 сакавіка.
На партыйным форуме выберуць новага лідэра партыі. Статут БСДП (Грамада) абмяжоўвае старшынства адной і той жа асобы цягам трох тэрмінаў па два гады. Дзейная партыйная старшыня Ірына Вештард ачольвае партыю з сакавіка 2012 году.
«Рэальна спадарыня Ірына кіруе партыяй нават 7 гадоў. Я перадаў ёй старшынскія паўнамоцтвы ў 2011 годзе. Але той зьезд Міністэрства юстыцыі не прызнала юрыдычна бездакорным. Таму афіцыйна абраньне адбылося праз год — у сакавіку 2012-га», — удакладняе сытуацыю для Свабоды партыйны вэтэран Анатоль Сідарэвіч.
Кіраўніцтва партыі не называе прозьвішчаў магчымых кандыдатаў на старшынства. Кажуць, што гэта зьвязана з тым, што кожны дэлегат зьезду можа прапанаваць любую кандыдатуру. Аднак, паводле інфармацыі Свабоды, найбольш верагодны прэтэндэнт на пасаду — цяперашні першы намесьнік Ірыны Вештард Ігар Барысаў.
Ігар Барысаў
«Гэта малады палітык сучаснай эўрапейскай школы. Ён свабодна валодае ангельскай мовай. Чымсьці ён мне нагадвае былога ўкраінскага прэм’ера Арсена Яцанюка. У Беларусі побач зь ім я паставіў бы толькі Алеся Лагвінца», — ахарактарызаваў Барысава старшыня суполкі БСДП(Г) Савецкага раёну Менска, дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Павал Знавец.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме