19:32 24.05.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У БРЭСЦЕ ВЫЛУЧАНЫ КАНДЫДАТЫ НА З’ЕЗД БСДП (ГРАМАДЫ)
14 дэлегатаў вылучана на паўторны з’езд БСДП (Грамада) па выніках брэсцкай абласной канферэнцыі. Акрамя таго было прапанавана вылучэнне 9 чалавек з брэсцкай вобласці ў склад цэнтральнага камітэта ды двух сябраў арганізацыі ў склад цэнтральнай рэвізійнай камісіі.
Ігар Маслоўскі, першы намеснік старшыні партыі БСДП (Грамада) падкрэслівае, што на канферэнцыі ўдалося вырашыць шэраг пытанняў:
- Мы абмяркоўвалі таксама пытанні старшыні партыі, намеснікаў. Згадвалася таксама і маё прозвішча на пасаду старшыні і першага намесніка. Пакуль мы ўзялі невялікую паўзу і дакладна прапанавалі маю кандыдатуру на пасаду першага намесніка. Таксама абмеркавалі планы працы на бягучы год і падвялі вынікі нашай дзейнасці. Адно з важных пытанняў: мы прынялі заяву аб сацыяльна-эканамічнай сітуацыі у краіне.
Правядзенне 13 паўторнага з’езду БСДП (Грамада) плануецца на 5 чэрвеня.
Аліса Поль, Радыё Рацыя .
* * *
БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ БСДП (ГРАМАДЫ) - СУПРАЦЬ ЗБЯДНЕННЯ
Рашэнне аб правядзенні масавых мерапрыемстваў у абарону сацыяльных і эканамічных правоў грамадзян прынятае на канферэнцыі Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Удзельнікі канферэнцыі былі аднадушныя ў тым, што гэтыя акцыі неабходныя. «Улада павінна ведаць меркаванне насельніцтва аб амаль штодзённым павышэнні цэн на тавары і паслугі, аб страху перад заўтрашнім днём людзей, якія як перад вайной скупляюць соль, цукар і запалкі», - паведаміў старшыня абласной структуры сацыял-дэмакратаў Ігар Маслоўскі.
- Мы прынялі рэкамендацыі для нашых сяброў абласной арганізацыі, для гарадскіх і раённых арганізацый, каб яны ў адпаведнасці з заканадаўствам падалі заяўкі на пікеты, дэманстрацыі, мітынгі ў Брэсцкай вобласці. Мы самі павінны паказваць у першую чаргу сваю актыўнасць і таксама запрашаць людзей, каб людзі маглі выказаць свой пратэст супраць уласнага збяднення. Такія акцыі будуць падтрыманыя, бо людзі стаяць у чэргах за валютай, людзі стаяць у крамах - сацыяльная напружанасць проста апанавала грамадства.
Ігар Маслоўскі адзначыў, што заяўкі на такія мерапрыемствы будуць падаваць раённыя і гарадскія структуры БСДП (Грамада) рэгіёну і актывісты асабіста ад сябе ўжо з бліжэйшага панядзелку.
Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя
* * *
Массовые акции в защиту социальных и экономических прав граждан намерены провести социал-демократы Брестчины
Решение о проведении массовых мероприятий в защиту социальных и экономических прав граждан принято 21 мая на конференции Брестской областной организации Белорусской социал-демократической партии (Грамада)
Участники конференции были единодушны в том, что эти акции необходимы. «Власть должна знать мнение населения о почти ежедневном повышении цен на товары и услуги, о страхе перед завтрашним днем людей, которые как перед войной скупают соль, сахар и спички», — сообщил председатель областной структуры социал-демократов Игорь Масловский.
Он отметил, что заявки на такие мероприятия будут подавать районные и городские структуры БСДП (Грамада) региона и активисты лично от себя.
На конференции было избрано 14 делегатов от Брестской области на съезд партии, который состоится 5 июня; поддержано предложение о выдвижении девяти человек от области в состав ЦК БСДП (Грамада), а также принято решение выдвинуть Игоря Масловского на должность первого заместителя председателя партии.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме