22:45 09.03.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У БРЭСЦЕ ЎШАНАВАЛІ ПАМЯЦЬ ТАРАСА ШАЎЧЭНКІ

Актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) усклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку. Яны правялі гэтую акцыю разам з прадстаўнікамі ўкраінскага консульцтва ў Брэсце, а таксама з прадстаўнікамі ўкраінскай дыяспары.

Мерапрыемства было прысвечана дню нараджэння ўкраінскага кабзара Тараса Шаўчэнкі. Гэтая дата адзначаецца ў многіх краінах свету.
Як падкрэсліў Ігар Маслоўскі, пра такіх людзей нельга забываць:

- Традыцыйна мы падтрымліваем культурніцкія кантакты з украінскай і польскай дыяспарамі ў Брэсце. Сёння менавіта такі дзень. Мы вельмі шануем такія даты і такіх людзей, якія ў свой час ва Ўкраіне змагаліся за сваю мову, за сваю культуру, за свой народ, за сваю незалежнасць, за сваю свабоду.

БСДП традыцыйна адзначае штогод дзень нараджэння Тараса Шаўчэнкі.

Паводле
Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме