17:45 28.07.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У БРЭСЦЕ ЎСКЛАЛІ КВЕТКІ Ў ГОНАР СВАБОДЫ (ФОТА)
У Брэсце ў гонар 67-гадавіны вызвалення Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў усклалі кветкі ў скверы Свабоды.
Удзел у традыцыйным ўскладанні кветак прынялі гарадскія ўлады, актывісты грамадскай кампаніі Гавары праўду, сябры АГП, БСДП (Грамады) і партыі Справядлівы Свет ды проста берасцейцы.
Як адзначае першы намеснік старшыні партыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі, пытанне свабоды застаецца і цяпер застаецца актуальным:
- Кожны год нашы актывісты адзначаюць дзень горада, дзень вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта сапраўды свята і мы аддаем даніну тым людзям, якія загінулі за нашу свабоду. І зараз гэта тэма таксама актуальна, бо Беларусі не хапае свабоды. Таму мы сёння тут.
Апроч таго да мерапрыемства далучыліся прадстаўнікі Украіны, Польшчы і Расіі.
Звычайна да гадавіны вызвалення Брэста прымеркаванае таксама святкавання дня горада над Бугам. Гэтым разам святкаванні пройдуць з 28 па 30 ліпеня.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме