10:01 25.04.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У БРЭСЦЕ АПАЗІЦЫЙНЫЯ ПАРТЫІ СКААРДЫНАВАЛІ НАЗІРАННЕ Ў ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ
25 красавіка, у дзень выбараў, назіральнікі ад ініцыятыўнай групы па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” і ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) будуць падстрахоўваць адзін другога на сваіх участках. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё Мікалай Лусевіч, кандыдат у Брэсцкі гарадскі і абласны саветы.
Такім чынам, скаардынаванае назіранне на 11 акругах, дзе ідуць сацыял-дэмакраты з БСДП, і на 8 акругах, дзе будуць кандыдаты БХД, сказаў спадар Лусевіч.
Каардынацыя ў назіранні не замінае канкурэнцыі на выбарах. На 13-й выбарчай акрузе, дзе балатуецца Мікалай Лусевіч, БСДП вылучыла свайго кандыдата, Аляксандра Салдаткіна. Канкурэнт ад “Грамады” ёсць у Лусевіча і на выбарах у гарадскі савет.
Яўген Бяласін 02:47 25.04.10
Обсудить новость на Форуме
16 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |