19:31 19.12.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У БЯРОЗЕ ЗАТРЫМАНЫ БРЭСЦКІЯ АКТЫВІСТЫ

Брэсцкія грамадскія актывісты Валянцін Лазарэнкаў, Аляксей Коўтун і Віктар Чайкоўскі знаходзяцца ў Бярозаўскім РАУС. Па словах супрацоўнікаў міліцыі, як сказаў Валянцін Лазарэнкаў,  іх затрымалі па падазрэнню ў перавозе наркатычных сродкаў.

Больш нічога паведаміць Лазарэнкаву не дазволілі. Нагадаем, што Валянцін Лазарэнкаў і Аляксей  Коўтун былі гвалтоўна высаджаны з цягініка Брэст-Мінск у 13.21 маёрам міліцыі і двума мужчынамі ў штатскім. Сілаю пасаджаны ў аўтамабіль  і завезены ў Бярозаўскі РАУС.

Затрыманы таксама Віктар Чайкоўскі. Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Мікалая Статкевіча Віктар Чайкоўскі з Брэста затрыманы пры выхадзе з пад'езду дома, у якім пражывае, 7-ю супрацоўнікамі міліцыі. Затрыманы і дастаўлены ў Маскоўскі РАУС Брэста. Пра гэта паведаміў сам затрыманы.

Пасля званка Чайкоўскага карэспандэнту Радыё Рацыя сувязь абарвалася. Яго мабільны тэлефон не адказвае.

Ганна Васілевіч,

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме