19:15 22.04.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Трусаў: У нас 8 цытат Лукашэнкі ў абарону беларускай мовы, гэта 9-я
Кіраўнік Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў пракаментаваў сённяшнія выказванні Лукашэнкі пра беларускую і рускую мовы.
Нагадаем, што падчас звароту да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дзяржава недастаткова падтрымлівае беларускую мову. Таксама ён раскрытыкаваў тых, хто заяўляе аб прыцясненні рускай мовы ў Беларусі. Лукашэнка параўнаў іх з правакатарамі і дыверсантамі.
У каментары Еўўрарадыё Алег Трусаў адзначыў, што заява Лукашэнкі была выкліканая ў першую чаргу ўкраінскімі падзеямі:
Трусаў:"Так усё расійскае прапагандаваць — гэта стопрацэнтныя "дыверсанты", тут я з ім цалкам згодны. (Смяецца.) Справа ў тым, што гэта пачынаецца тактычны падыход да захопу Беларусі. І ў дадзеным выпадку ўсё гэта пагражае найбольш самому Лукашэнку, усе гэтыя "дыверсанты".
Дарэчы, кіраўнік ТБМ кажа, што Лукашэнка перыядычна выказваецца ў падтрымку беларускай мовы:
Трусаў:"У маёй калекцыі ёсць восем цытат у абарону беларускай мовы, і мы гэтымі цытатамі карыстаемся направа-налева. Гэтая ўжо дзявятая. Так што былі такія выказванні. Проста трэба ўважліва слухаць розныя яго выступы на нарадах. Гэта не першае выказванне".
Праўда, Трусаў упэўнены, што дзяржава не стане рэзка беларусізавацца. Ён раіць самім дбаць пра свае правы.
Фота —
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме