14:30 18.02.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Трусаў: Ласкава сустрэнем і палітыка, і настаўніка, і калгасніка
Агульнанацыянальная дыктоўка па беларускай мове адбудзецца 21 лютага. У пяты раз яе праводзіць "Таварыства беларускай мовы" (ТБМ) у межах кампаніі "Будзьма беларусамі!".
Дыктоўкі пройдуць па ўсёй краіне 21 лютага – у Міжнародны дзень роднай мовы. У Мінску праверыць свае веды можна у 17.30 па адрасе вул. Румянцава, 13 (офіс ТБМ). Дыктаваць будзе намесніца старшыні Таварыства – Алена Анісім.
Як паведаміў сайту старшыня ТБМ Алег Трусаў, у якасці VIP-удзельнікаў запрошаны "амаль усе амбасадары, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі". Асобны іспыт пачнецца для іх крыху раней: а 16-й гадзіне. Так у мінулым годзе выпрабаванне прайшлі, напрыклад, расійскі дыпламат і амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан.
– Але галоўныя ўдзельнікі – простыя беларусы. Мы не запрашаем персанальна больш нікога з вядомых асоб, бо прынцыпова не хочам дзяліць людзей на эліту і рабочы клас. Хай любая знакамітасць прыходзіць як просты грамадзянін: ласкава сустрэнем і палітыка, і настаўніка, і калгасніка, – запрасіў мовазнаўца.
Насамрэч, у мінулым годзе прысутнічала і "пэўнае чынавенства, але хутчэй сярэдняга ўзроўню". Магчыма, іх прывабілі памятныя прызы ад ТБМ, якія могуць атрымаць пераможцы: значкі з помнікамі, кніжкі, дыскі і г. д. Але на роўнасці ўдзельнікаў дэмакратычнасць не спыняецца:
– Мы прапануем два гатовых тэкста: верш Максіма Танка і ліст Янкі Купалы. Але жадаючыя могуць выкарыстоўваць і іншыя. У нас тут поўная дэмакратыя, – падкрэсліў Трусаў.
Сёлета да правядзення дыктоўкі далучыўся тэлеканал "Белсат", які паабяцаў зрабіць адмысловыя ручкі і бланкі для напісання. "Дыктоўку таксама пакажуць у праграме "Моўнік", – адзначыў старшыня ТБМ.
Галоўны ў краіне знаток беларускай мовы поўны аптымізму, бо бачыць штогадовае павелічэнне колькасці ўдзельнікаў:
– Летась пісалі нават у Італіі і Польшчы! А сёлета тэлефанавалі з пытаннямі аж за два месяцы, ды з рэгіёнаў. Пішуць у школах, універсітэтах, музеях, сядзібах і цэрквах – дзе заўгодна. Так што з'яўляюцца ўсё новыя формы і цікавасць расце. І гэта добра.
Даведка. Першая штогадовая Агульнанацыянальная дыктоўка адбылася 25 сакавіка 2008 года. Апошняя дыктоўка прайшла у тры этапы, у ёй узялі ўдзел некалькі тысяч чалавек, а тэкст прагучаў у эфіры "Еўрарадыё".
Раман Стэфаненка,
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |