12:30 14.04.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Таццяне Ладукас 30 год!
Таццяне Ладукас 30 год!
Дарагая Таццяна, шчыра віншуем вас з 30-годдзем. Зычым вам добрага здароўя, прафесійнага росту і бадзёрага настрою.
Крыху больш года вы ўзначальваеце Віцебскую абласную арганізацыю Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Менавіта той Грамады, якая стаяла ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці. Мы разумеем абставіны, пры якіх вам прыйшлося ўзваліць цяжкі груз кіраўніцтва вобласцю на свае маладыя плечы.
Мы бачым тыя цяжкасці, з якімі вам прыходзіцца сутыкацца ў штодзённай працы і вашую стойкасць і мужнасць, з якімі вы працягваеце працаваць, нягледзячы на ўзнікаючыя ў вашай арганізацыі праблемы і перашкоды.
Яшчэ раз жадаем поспеху ў працы, шчырых паплечнікаў і веры ў дэмакратычную будучыню нашай краіны.
Cябры Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)
Ірына Вештард, Ігар Барысаў, Аляксей Сігаеў і Алег Рамашкевіч
14 сакавіка 2016 г.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме