18:15 28.09.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ТРУСАЎ: ПУСЦІЛІ НАС У ВОЛЬНАЕ ПЛАВАННЕ
Частка «макееўскай» рады - 11 чалавек - пагадзіліся працягваць супольную працу ў рамках распушчанай ўжо Грамадска-кансультатыўнай рады пры адміністрацыі прэзідэнта.
Яны прынялі прапанову старшыні Мінскага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцоў Уладзімера Карагіна стварыць новае грамадскае аб'яднанне. Адзін з актыўных удзельнікаў былой рады, які далучыўся да новага ўтварэння - прафесар Алег Трусаў:
- Багданкевіч не ўдзельнічаў ў нашай рабоце пасля 19 снежня, але там ёсць прадстаўнікі самых розных структур, і Палаты прадстаўнікоў – 2 чалавекі, і вядомыя эканамісты, і прафсаюзы. Дзякуй Макею, што ён нас сабраў, мы пасябравалі і цяпер можам працаваць далей. Два гады мы збіраліся, падбор быў вельмі прафесійны. Мы надалей будзем збірацца і працаваць, але зараз ужо не залежым ад адміністрацыі. Нам развязалі рукі, пусцілі нас у вольнае плаванне.
Грамадcка-кансультатыўная рада пры адміністрацыі прэзідэнта была створана тры гады таму, дзеля выпрацоўкі супольных рашэнняў прадстаўнікоў звязаных з урадавыі кругамі і апазіцыі.
Рада збіралася вельмі рэдка, а ў лістападзе мінулага года Уладзімір Макей прыпыніў дзейнасць гэтага фармавання на нявызначаны час.
Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя
Обсудить новость на Форуме
14 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |