20:55 10.05.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ТРЭБА АБАРАНЯЦЬ ПРАВЫ ПРЫХІЛЬНІКАЎ
Актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Брэста зробяць усе намаганні, каб замацавацца на пазіцыі пасярэднікаў у дыялогу насельніцтва з чыноўнікамі. Сябры партыі адчуваюць у гэтым неабходнасць, што выклікана просьбамі жыхароў горада.
Такая пазіцыя спрыяе і выкананню пастаўленых планаў гарадской арганізацыі адносна Брэста. Старшыня "грамадоўцаў" горада Ганна Канюс зазначае, што без рэальнай падтрымкі насельніцтва казаць аб сваіх планах было б не магчыма:
- Працяг працы ў сферы абароны карыстачоў камунальных паслугаў. Мусіць быць цесная сувязь з нашымі гараджанамі. Мы будзем спрабаваць супрацоўнічаць з дэпутацкім корпусам, які проста выкарыстоўвае нашыя праграмы. Калі яны паабяцалі гэта народу, то няхай выконваюць.
Такі дыялог ужо мае практыку. У асноўным сябры партыі дапамагаюць вырашаць штодзённыя праблемы, пытанні якія робяць перашкоды для нармалёвага жыцця.
Радыё Рацыя
(Захоўваецца арфаграфія арыгінала)
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |