04:46 13.05.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ТБМ просіць дапамогі (ЗАДАЙЦЕ ПЫТАНЬНЕ СТАРШЫНЮ ТБМ АЛЕГУ ТРУСАВУ)
Улады павысілі арэндную плату за сядзібу Таварыства беларускай мовы на 60 працэнтаў. Арганізацыя просіць прыхільнікаў дапамагчы матэрыяльна.
Сакратарыят ТБМ паведаміў, што паводле новага ўказа Лукашэнкі, з 1 красавіка кошт арэнды за сядзібу арганізацыі павысіўся на 60% і дасягнуў 9 мільёнаў 801 тысяча 600 руб. у месяц.
"Нягледзячы на шматлікія звароты грамадзян Беларусі ў адміністрацыю і кіраўніцтва спраў прэзыдэнта з просьбай пакінуць для ТБМ ільготны кошт арэнды, мы не атрымалі станоўчага адказу«,— зазначыў Сакратарыят ТБМ і выступіў з заклікам:
«Для таго, каб утрымаць сядзібу арганізацыі ў Менску ў гэтых умовах, нам неабходна штомесяц зьбіраць 10 мільёнаў беларускіх рублёў у выглядзе ахвяраваньняў і складак сяброў і прыхільнікаў ТБМ. Калі пяць тысяч прыхільнікаў роднай мовы ахвяруюць штомесяц усяго дзьве тысячы рублёў, наша арганізацыя не загіне і ў каторы раз прадэманструе сёньняшняй уладзе сваю годнасьць».
Рахунак ГА «ТБМ імя Францішка Скарыны» № 3015741233011 ў аддзяленьні № 539 ААТ «Белінвестбанка», код 739.
* * *
ЗАДАЙЦЕ ПЫТАНЬНЕ СТАРШЫНЮ ТБМ АЛЕГУ ТРУСАВУ
У пятніцу, 3 траўня, а 14 гадзіне на вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адкажа старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў.
Улады павысілі арэндную плату за сядзібу Таварыства беларускай мовы на 60 працэнтаў. Сакратарыят ТБМ паведаміў, што паводле новага ўказа Лукашэнкі з 1 красавіка кошт арэнды за сядзібу арганізацыі павысіўся на 60% і дасягнуў 9 мільёнаў 801 тысячы 600 рублёў на месяц. ТБМ зьвярнулася да сваіх прыхільнікаў з просьбай дапамагчы матэрыяльна.
Нядаўна Таварыства беларускай мовы супольна з францускімі дасьледчыкамі .
Задаць пытаньне Алегу Трусаву можна .
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме