11:15 20.12.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ТАПОРНЫ БЛІЦКРЫГ ЛУКАШЭНКІ. Сістэма не вытрымала ўласнай лібералізацыі.
У дзень выбараў 19 снежня, як толькі Плошча стала непазбежнасцю, беларуская ўлада вярнулася да адзінага магчымага для сябе ў такой сітуацыі алгарытму дзеяння -- "ташчыць і не пушчаць".
Спачатку заблакавалі інтэрнэт, з gmail-ам і фэйсбукам уключна. Адключылі і тэлефоны незалежных назіральнікаў.
І гэта ў дзень свабодных выбараў?
Пасля сілавікі перастараліся падчас выканання загаду «забраць гукаўзмацненне любым коштам». Някляеў, адзін з асноўных кандыдатаў у прэзідэнты, у непрытомным стане трапіў у шпіталь.
Стала ясна, што сцэнар кіраванай дэмакратыі парушаны.
Пасля, калі апазіцыя аказалася досыць вытрывалай і даставіла-такі гукаўзмацненне на Плошчу, а пасля і прывяла некалькі дзясяткаў тысяч людзей пад ЦВК, ва ўладаў зусім здалі нервы.
Яны захацелі справакаваць мітынгоўцаў на гвалтоўныя дзеянні. Не ўдалося. Тым не менш, рэакцыя была такая, нібыта ў краіне адбываецца ўзброены пераварот.
На вачах у назіральнікаў некалькі сотняў спецназаўцаў рассеклі і зачысцілі Плошчу, а замежныя дыпламаты, падабраўшы полы, ледзьве паспелі схавацца ў гатэль «Мінск».
Затое назіральнікам на ўчастках у 90% выпадкаў — паведамляе Рух за Свабоду — не дазволілі назіраць за падлікам галасоў.
Пасля гэтага Ярмошына назвала лічбу 79% за Лукашэнку. І — якое супадзенне — а той сама гадзіне ранку, калі яна выступала перад журналістамі, спецназ захапіў штаб-кватэру назірання за выбарамі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Прынамсі, чатыры кандыдаты ў прэзідэнты жорстка збітыя. Прынамсі, шэсць кандыдатаў затрыманыя.
Гэтую перамогу элегантнай дакладна не назавуць.
Тры абяцаныя мільярды еўра ад Сікорскага пабітыя чатырма рэальнымі мільярдамі даляраў ад Мядзведзева.
Многія чакалі трыумфу кіраванай дэмакратыі, а замест гэтага пабачылі вяртанне дыктатуры, абапертай на амонаўскія шчыты.АндрэйДынько 07:34, 20 снежня2010
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме