20:15 25.02.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Святлана Алесюк: Ва ўладу павінныя прыйсці новыя людзі
Прадстаўнікі дэмакратычных сіл не адмовіліся ад магчымасці публічна выступіць. За некалькі дзён агітацыйнай кампаніі прэцэдэнту цэнзуры выступаў не было. Аднак кандыдаты не выключаюць, што перад тым, як трапіць у эфір запіс будзе адрэдагаваны ідэолагамі.
Выступ па радыё – гэта афіцыйная магчымасць звярнуцца да выбаршчыкаў, падкрэсліла кандыдат у дэпутаты ад кампаніі “Гавары праўду” і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Святлана Алесюк:
- Канешне асноўны пасыл, які гучаў з маіх вуснаў – гэта пасыл пра тое, што ва ўладу павінныя прыйсці новыя людзі. Людзі ініцыятыўныя, якія здольныя прынесці новыя ідэі, якія могуць прынцыпова і адкрыта бараніць свой пункт погляду і падымаць вострыя пытанні.
Палітык запэўніла, што яна як кандыдат у дэпутаты гатовая ўзяць на сабе адказнасць прадстаўляць інтарэсы грамадзян.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме