12:47 16.07.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Святкаванне Грунвальда ў Брэсце
Сябры брэсцкага абласнога аддзялення сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і абласнога Свабоднага прафсаюза Беларускага правядуць у Брэсце круглыя сталы, прысвечаныя 600-годдзю Грунвальдскай бітвы.
Па словах старшыні абласнога Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянціна Лазарэнкава, падчас круглых сталоў будуць услаўлены выбітныя асобы Вялікага княства Літоўскага, якія прынялі актыўны ўдзел у абароне незалежнасці нашай гістарычнай краіны. Таксама прынятае рашэнне зрабіць зварот у гарадскія і абласныя органы ўлады:
- Гэта тычыцца назвы вуліц. Мы вельмі задаволены, што такія вуліцы з’явіліся ў Навагрудку. Але. на жаль, у Брэсце гэтае пытанне не вырашана. У нас будуюцца цэлыя мікрараёны, і ўсё ж такі мы вельмі спадзяемся на тое, што будуць пачутыя і нашы просьбы, і гэтая дата не абміне Брэст.
Валянцін Лазарэнкаў шкадуе, што 600 год вялікай перамогі нашых продкаў над крыжакамі на афіцыйным узроўні ў Беларусі не стала такім значным святам, якім магло б стаць. Напрыклад, у Брэсце праграмы святкавання ўлады не рыхтавалі, а ад прапанаванай палітычнымі партыямі і няўрадавымі арганізацыямі яшчэ ў мінулым годзе праграмы - адмовіліся.
Ганна Васілевіч,Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |