11:15 21.08.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Свіней усыпляюць няякаснымі ўколамі - дабіваюць кувалдамі
Для забойства здаровых свіней у Бярозаўскім раёне не падрыхтаваліся. Не былі закуплены якасныя ўколы для ўсыплення, кажа звольнены за адмову забіваць здаровых свіней ветэрынар Аляксандр Багданчык:
- Яны колюць уколы, якія не забіваюць, бо нармальных не закупілі. Колюць такія, ад якіх свінні доўга пакутуюць, дык іх яшчэ кувалдай дабіваюць.
Такая сітуацыя выклікала дадатковы шок у гаспадароў. Гаспадыня Сяльца Галіна Чапялевіч, у якой так дабівалі паросную свінню, не ўстане была нешта сказаць:
- У мяне ідзе працэс, я ніякая (плача).
РР: Яшчэ кувалдай трэба дабіваць?
- Так, я нават не магу гаварыць, я не магу зараз гаварыць (плача).
Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў, да якога людзі звярнуліся па дапамогу, лічыць, што трэба падымаць актывістаў зялёных рухаў. Такія дзеянні ветэрынараў у 21 стагоддзі можна назваць варварскімі, кажа актывіст.
Беларускае
* * *
ЗВАЛЬНЕННІ ЗА АДМОВУ ЗАБІВАЦЬ СВІНЕЙУ Бярозаўскім упраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання выконваючым абавязкі начальніка ўпраўлення Аляксеем Жоўцікавым звольнены трое ветэрынарных работнікаў за адмову забіваць здаровых свінняў на вясковых падворках, кажа адзін са звольненых жыхар вёскі Сялец Аляксандр Багданчык:
- Я напісаў заяву на адпачынак за свой кошт, у мяне маці хворая, за ёй патрэбны дагляд. Я патлумачыў сітуацыю, мне дазволілі. Сёння з раніцы мне патэлефанавалі і сказалі, што трэба выходзіць на працу, ніякіх заяваў. Звольнілі мяне і яшчэ двух чалавек за тое, што мы не захацелі рабіць гэтую працу. Я моцна не перажываю, усё роўна не змог бы выконваць гэтую працу.
Паводле інфармацы нашага суразмоўцы заўтра спіс звольненых ветэрынараў можа папоўніцца.
Беларускае
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |