17:15 21.06.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Суд над Яўгенам Канстанцінавым не адбыўся: сведка быў «пад мухай»
Суд над затрыманым 17 чэрвеня наваполацкім актывістам Яўгенам Канстанцінавым так і не адбыўся. 20 чэрвеня суддзя не змагла дапытаць сведку з боку абвінавачвання, якога нібыта аблаяў актывіст, паколькі той не змог адэкватна рэагаваць на пытаньні. Проста з судовай залы Канстанцінава адпусцілі дадому.
Як паведамляюць мясцовыя праваабаронцы, адміністратыўная справа па арт. 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства) будзе разгледжаная ў сераду, 22 чэрвеня.
Перад затрыманьнем 17 чэрвеня дома ў Яўгена быў праведзены ператрус, пасьля чаго яго адвезлі ў мясцовы РАУС, дзе склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні. Выходныя Канстанцінаў правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.
Яўген быў у камандзе кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава на выбарах-2010.
21.06.2011
* * *
У Наваполацку – суд над КанстанцінавымЗатрыманага 17 чэрвеня наваполацкага актывіста Яўгена Канстанцінава сёньня чакае суд. Яго вінавацяць ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ).
Перад затрыманьнем, у яго кватэры быў праведзены ператрус, пасьля чаго яго адвезлі ў мясцовы РАУС, дзе склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні. Выходныя Канстанцінаў правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.
Яўген быў у камандзе кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава на выбарах-2010.
20.06.2011
* * *
Затрыманьні ў НаваполацкуПры спробе прыняць удзел у Маршы нязгодных 19 чэрвеня ў Наваполацку супрацоўнікі міліцыі затрымалі некалькі актывістаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, сярод якіх Ілля Багданаў, Крайко Алег і Дуброўскі Андрэй.
У 17 гадзін іх даставілі ў мясцовы РАУС, дзе яны былі папярэджаныя аб недапушчальнасці арганізацыі і заклікаў да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях. Затым усіх адпусьцілі.
20.06.2011
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме